Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 38 за последние 30 дней.

Студэнты БрДУ імя А.С.Пушкіна маюць шырокія магчымасці для рэалізацыі сваіх ідэй і праектаў   / Антоненкава, Вольга /

Вучоным быць лёгка, бо навука — гэта цікава. Для мяне навука не столькі праца, колькі любімае баўленне часу. Бо калі я займаюся даследаваннямі, то адпачываю. Калі навука ператвараецца ў хобі, на яе заўсёды знаходзіцца вольны час. Асаблівую каштоў­насць для маладых вучоных уяўляюць лю­дзі, якія іх матывуюць і накіроўва­юць. Для мяне такім чалавекам стаў мой навуковы кіраўнік — в.а. загадчыка кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця, прафесар, член-ка­рэспандэнт НАН Беларусі Максім Альбертавіч Багдасараў.

Источник: Настаўніцкая газета,   15.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАНМолодежь в науке
Вучоным быць лёгка   / Антоненкава, Вольга /

Асабліва калі займаешся любімай справай. Любоў да геаграфіі Ганне Мікалаеўне прывіла яе цётка — Алена Анатольеўна Маеўская, настаўніца геаграфіі Ленінскай сярэдняй школы Жабінкаўскага раёна. Яна дапамагла ёй вызначыцца і з будучай прафесіяй. Зараз яна выконвае работу пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта НАН Беларусі М. А. Багдасарава.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАН
Гісторыя павінна аб’ядноўваць   / Антоненкава, Вольга /

Беларусь, бадай, адзіная краіна, дзе адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пра гэтае свята, супрацоўніцтва з НАН Беларусі і іншыя тэмы - ў размове з дэканам гістарычнага факультэта БДУ Аляксандрам Каханоўскім.

Источник: Настаўніцкая газета,   03.11.2023
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Навуковы стыль   / Антоненкава, Вольга /

Ці прываблівае беларускую моладзь прафесія вучонага сёння і як падтрымліваюць маладых даследчыкаў у НАН Беларусі распавядае старшыня савета маладых вучоных і дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.

Источник: Настаўніцкая газета,   13.10.2023
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиСотрудники НАН
Універсітэтскія інавацыі   / Антоненкава, Вольга /

Пашыранае пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі "Аб прапановах універсітэтаў па рэалізацыі да 2030 года стратэгічна важных інавацыйных праектаў" прайшло на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яго ўдзельнікамі сталі рэктары і прарэктары па навуковай рабоце УВА, прадстаўнікі галіновых органаў дзяржкіравання, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гомельаблвыканкама, структурных падраздзяленняў апарату Мінадукацыі.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.05.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Курс на інавацыі   / Антоненкава, Вольга /

Сёння навуку рухаюць маладыя. Яны не баяцца выходзіць за рамкі звыклых уяўленняў, рызыкаваць, праяўляць ініцыятыву і спрабаваць рэалізаваць нават самыя неверагодныя ідэі, бо іх шчырае жаданне — даследаваць, ствараць і адкрываць новае. Каб яно не знікла, навукоўцаў-пачаткоўцаў пастаянна падтрымліваюць на розных узроўнях. Пра тое, як гэта робіць Міністэрства адукацыі, а таксама пра супрацоўніцтва з НАН Беларусі, распавядае старшыня савета маладых вучоных ведамства Настасся Кісялевіч.

Источник: Настаўніцкая газета,   03.05.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Будучыня навукі   / Антоненкава, Вольга /

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць кангрэс маладых вучоных Саюзнай дзяржавы.

Источник: Настаўніцкая газета,   31.03.2023
Рубрика: Мероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Інтэлектуальныя знаходкі   / Антоненкава, Вольга /

Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" стала аднйо з самых наведвальных у краіне. На ёй дэманструюцца найноўшыя распрацоўкі і дасягненні НАН Беларусі, арганізацый розных ведамстваў.

Источник: Настаўніцкая газета,   10.03.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Няма нічога немагчымага...   / Антоненкава, Вольга /

Старшы выкладчык кафедры “Тэхналогія машынабудавання” БНТУ Ягор Піліпчук у ліку таленавітых маладых вучоных, якім прызначана стыпендыя Прэзідэнта Беларусі. Навукай Ягор Вячаслававіч пачаў цікавіцца амаль адразу, паступіўшы на машынабудаўнічы факультэт БНТУ ў 2010 го­дзе. Падчас навучання ён пазнаёміўся з вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі прывадных сістэм і тэхналагічнага абсталявання Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Міхаілам Леванцэвічам.

Источник: Настаўніцкая газета,   10.02.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Даследчыкі эканомікі   / Антоненкава, Вольга /

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт сёлета адзначыць 90-годдзе. Універсітэт праводзіць навуковые даследаванні, супрацоўнічае з Інстытутам эканомікі НАН Беларусі. Сярод выпускнікоў - шмат вядомых вучоных. Падрабязна - ў размове з рэктарам установы Аляксеем Ягоравым.

Источник: Настаўніцкая газета,   27.01.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Інтэлектуальная краіна   / Антоненкава, Вольга /

У Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" адкрылася выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная". Падрабязна пра яе распавёў першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.01.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Дружная сям’я БрДТУ   / Антоненкава, Вольга /

Навукоўцы з Інстытута гісторыі НАН Беларусі падцвердзілі, што дзень заснавання ўніверсітэта - 9 мая 1963 года. За амаль 6 дзесяцігоддзяў існавання БрДТУ прайшоў шлях ад інжынерна-будаўнічага і політэхнічнага інстытута да тэхнічнага ўніверсітэта. Тут падрыхтавалі не адну тысячу спецыялістаў у галіне будаўніцтва, архітэктуры, машынабудавання, электронікі, эканомікі і экалогіі.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.12.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Перазагрузка "Ведаў"   / Антоненкава, Вольга /

Адкрытыя дыялогі і дыскусіі, форумы і марафоны, дзясяткі спікераў і тысячы слухачоў, актыўнае абмеркаванне самых надзённых пытанняў краіны — візітоўка Беларускага таварыства "Веды". У сярэдзіне снежня яно адсвяткуе 75-годдзе. Як заставацца сучасным у такім паважным узросце — распавядае старшыня аб’яднання Вадзім Гігін. таварыства арганізуе шмат ініцыятыў - напрыклад, у лістападзе мінулага года разам з Курчатаўскім цэнтрам, НАН Беларусі і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама пачалі цікавы праект для падрастаючага пакалення "Фармат навукі: даступна".

Источник: Настаўніцкая газета,   02.12.2022
Рубрика: Наука и общество
Ініцыятыўныя і крэатыўныя   / Антоненкава, Вольга /

Напярэдадні Міжнароднага дня студэнтаў прадстаўнікі УВА з розных рэгіёнаў краіны абмеркавалі маладзёжныя праекты і ініцыятывы ў сферы адукацыі. Адна з галоўных мэт развіцця маладзёжных праграм - падтрымка маладых вучоных і іх ініцыятыў. Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі адзначыў, што ў Беларусі работа с адоранай моладдзю пастаўлена на сістэмную аснову.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.11.2022
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН БеларусиНаука и общество
Дыялог дзвюх краін   / Антоненкава, Вольга /

Тры насычаныя дні, сотні кіламетраў, шматлікія знаѐмствы і мноства ўражанняў — на мінулым тыдні Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы запрасіў беларускіх журналістаў у чарговы прэстур. На гэты раз — па Маскве і Калужскай вобласці. Прэс-тур пачаўся экспертна-медыйным форумам "Прамысловае і тэхналагічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Навука. Космас. Адукацыя". На палях форуму старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў расказаў, што вядзецца работа па стварэнні беларуска-расійскага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.10.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Навуковая падзея года   / Антоненкава, Вольга /

Адной са святочных лакацый сталічнага Дня горада стаў фестываль навукі ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю ўзяў удзел старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Настаўніцкая газета,   13.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Універсітэт будучыні   / Антоненкава, Вольга /

Так называлася пляцоўка Міністэрства адукацыі, размешчаная на Фестывалі навукі — 2022 ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі, дзе былі прадстаўлены 15 УВА краіны. Якія навуковыя распрацоўкі яны дэманстравалі і чым здзіўлялі мінчан і гасцей сталіцы?

Источник: Настаўніцкая газета,   13.09.2022
Рубрика: Мероприятия НАН
Да навукі — з любоўю   / Антоненкава, Вольга /

У Беларусі прайшоў першы форум выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка "Навука. Моладзь. Будучыня". На форуме паведамілі, што падпісана пагадненне паміж саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.05.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Адкрыцці робяць дылетанты   / Антоненкава, Вольга /

Усё яшчэ думаеце, што навука — доля выбраных?.. А вось і не! Паспрабаваць свае сілы ў ёй можа любы, былі б жаданне і зацікаўленасць. Прычым часта адкрыцці робяць якраз-такі дылетанты, перакананы старшыня савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Ермакоў. Па яго словах, у вучонага Міністэрства адукацыі 70% працоўнага часу займае выкладчыцкая дзейнасць і толькі 30% — навуковая. Але пры гэтым у нашых вучоных ёсць распрацоўкі, якія па сваім узроўні не ўступаюць, напрыклад, праектам НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.04.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Роўная сярод роўных   / Антоненкава, Вольга /

Як многа людзей размаўляе на беларускй мове ў штодзённым жыцці? Ці чытае сучасная моладзь кнігі на роднай мове? Гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркавалі падчас круглага стала ў сталічным Доме прэсы. Удзел у ім узялі таксама дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі І. Саверчанка і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Дзмітрый Бязнюк.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.02.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Рух да дасканаласці   / Антоненкава, Вольга /

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі НАН Беларусі, студэнты, маладыя вучоныя і выкладчыкі ўніверсітэта.

Источник: Настаўніцкая газета,   10.02.2022
Рубрика: НАН Беларуси
На перадавой тэхнічнай адукацыі   / Антоненкава, Вольга /

Пра сябе, працу ў НАН Беларусі і свой шлях да пасады рэктара БНТУ, дасягненні і перспектывы вядучай вышэйшай тэхнічнай школы краіны, а таксама пра абноўленыя Кодэкс аб адукацыі і Канстытуцыю Беларусі расказаў доктар тэхнічных навук дацэнт Сяргей Харытончык.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.02.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Навуковы інтарэс — біяхімія   / Антоненкава, Вольга /

Святлана Грыневіч — малады выкладчык БДУ, перспектыўны вучоны, улюбѐны ў сваю справу, і маладая мама, якая ўдала сумяшчае навуковую, педагагічную дзейнасць і сямейныя клопаты. Амаль 15 гадоў жыццѐ Святланы Уладзіміраўны звязана з навукай. Спачатку яна скончыла біялагічны факультэт БДУ, затым магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі і аспірантуру Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі па спецыяльнасці "Біяфізіка".

Источник: Настаўніцкая газета,   29.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Пракачаць сябе філасофіяй   / Антоненкава, Вольга /

Хто такі філосаф, што такое філасофія і чаму яна неабходна сучаснаму чалавеку — дакладна ведае кандыдат філасофскіх навук намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Ілья Мікалаевіч Калядка. Яго акадэмічная кар’ера некаторы час была звязана з работай на пасадзе навуковага супрацоўніка Цэнтра філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Суаўтары Змітрака Бядулі   / Антоненкава, Вольга /

Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў літаратурнага конкурсу "Беларускі салавей". Сябрам журы конкурсу быў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Капыль аб’яднае словам   / Антоненкава, Вольга /

Наша краіна мае ўнікальную штогадовую вераснѐвую традыцыю — святкаванне Дня беларускага пісьменства. У асноўны дзень свята, 5 верасня, адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Пра гэта расказаў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.08.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Таленавітая будучыня Беларусі   / Антоненкава, Вольга /

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 3 чэрвеня ўзнагародзілі тры дзясяткі юных музыкантаў, спевакоў, танцораў, матэматыкаў, фізікаў, хімікаў, біѐлагаў, якія былі адзначаны на міжнародных творчых конкурсах і прадметных алімпіядах. Акрамя таго, былі ўзнагароджаны 10 педагогаў і выкладчыкаў. Асобна было адзначана ўзаемадзеянне вучоных Нацыянальнай акадэміі навук менавіта з моладдзю.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.06.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Казачная спадчына   / Антоненкава, Вольга /

Як казкі звязаны з псіхалогіяй, архетыпамі і калектыўным несвядомым? Што яднае Гары Потэра і славянскую міфалогію, сучасныя меладрамы і казачныя сюжэты? Якія перспектывы развіцця айчыннай казкі?.. Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні прагучалі на II Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі, які адбыўся 27—28 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   03.06.2021
Рубрика: Мероприятия НАН
Жывапісныя імгненні   / Антоненкава, Вольга /

У сталічнай мастацкай галерэі "Вільнюс" праходзіць выстава жывапісу Валянціны Ранцэвіч "Скользящее мгновенье". Мастачка скончыла аспірантуру Інстытута матэматыкі АН БССР.

Источник: Настаўніцкая газета,   15.05.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Трывалыя веды і высокія дасягненні   / Антоненкава, Вольга /

Звыш 360 юных талентаў — такая колькасць адораных навучэнцаў з усёй краіны сабралася на мінулым тыдні ў Магілёве. Нагодай стаў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды. У горадзе на Дняпры ён праходзіў адразу па трох вучэбных прадметах: матэматыцы, фізіцы і астраноміі. У склад журы увайшоў і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі М. В. Карпук

Источник: Настаўніцкая газета,   06.04.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Энцыклапедыя як брэнд краіны   / Антоненкава, Вольга /

Прадстаўнікі НАН Беларусі заявілі, што збіраюцца вярнуць на сваю базу энцыклапедычнае кнігавыданне і стварыць стварыць новую айчынную энцыклапедыю.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.04.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Далучыцца да "маладнякоўцаў"   / Антоненкава, Вольга /

Рэспубліканскі праект "На хвалі часу, у плыні жыцця", прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў "Маладняк", рэалізуецца з 2019 па 2023 год. Дарэчы, да праекта актыўна далучаюцца іншыя ўстановы, новыя аўтары і даследчыкі гісторыі літаратуры. Сярод іх — вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык і старшы навуковы супрацоўнік гэтага цэнтра Ігар Шаладонаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
"Размова" з Мінскам   / Антоненкава, Вольга /

Засталіся лічаныя дні да пачатку новага навучальнага года. І пакуль бацькі заклапочаны зборам дзяцей у школу, настаўнікі, асабліва класныя кіраўнікі, — планам выхаваўчай дзейнасці. Сталічным педагогам варта звярнуць увагу на Музей гісторыі горада Мінска, тым больш напярэдадні Дня горада. У аснову фондаў музея пакладзена калекцыя археалагічных раскопак Мінска XI—XIX стст., перададзеная Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. Пра 10-гадовыя дасягненні музея і яго адукацыйныя магчымасці сёння раскажа дырэктар установы Галіна Ладзісава.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.08.2020
Рубрика: НАН Беларуси
На сувязі — Нацыянальны гістарычны   / Антоненкава, Вольга /

Апошнія гады Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы гісторыкаў НАН Беларусі арганізоўвае "Археалагічнае лета з музеем", і 2020 год не стане выключэннем. Якую альтэрнатыву музей прапануе стандартным урокам па гісторыі і як дапамагае зацікавіць юных беларусаў гістарычна-культурнай спадчынай нашай краіны? Якім чынам музей працуе ў новых рэаліях, як адзначыў Міжнародны дзень музеяў і якія праекты рыхтуе для сваіх сяброў у будучыні, расказвае яго дырэктар Павел Сапоцька.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.05.2020
Рубрика: Наука и общество
Адгадкі на біязагадкі   / Антоненкава, Вольга /

Як распазнаць атрутную расліну і аберагчы сябе ад яе ўздзеяння, што рабіць, калі ўсё ж такі атруціўся? Якія расліны, наадварот, лечаць і дапамагаюць нам быць здаровымі? Адказы — у новых кнігах "Опасные соседи. Дикорастущие ядовитые растения Беларуси" і "Зелёные лекари. Дикорастущие лекарственные растения Беларуси", якія днямі прэзентавалі ў прэс-цэнтры Дома прэсы. Падрабязна пра выдання распавядаюць навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Уладзімір Лябедзька і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Сяргей Саўчук.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.04.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельностьНаука и общество
Гісторыя ў лексемах   / Антоненкава, Вольга /

На Тыдні роднай мовы ў сталічным магазіне "Акадэмічная кніга" адбылася сустрэча з аўтарамі "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы", створанага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Гэты слоўнік — гэта гістарычная аповесць жыцця і дзейнасці беларусаў, адзначыла навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства Ганна Федарэнка. Ствараўся ўнікальны "Гістарычны слоўнік беларускай мовы" пад кіраўніцтвам дактароў філалагічных навук членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі Аркадзя Жураўскага і Аляксандра Булыкі.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Чытаюць ці не чытаюць?   / Антоненкава, Вольга /

У Прэс-цэнтры Дома прэсы прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, бібліятэкары і дзіцячыя пісьменнікі абмеркавалі, ці любяць чытаць юныя беларусы, якія сучасныя формы работы на ўроках літаратуры метадысты прапаноўваюць настаўнікам, і ўвогуле, што робіцца для папулярызацыі мастацкага слова сярод дзяцей і падлеткаў у нашай краіне. Удзел у абмеркаванні ўзяў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка.

Источник: Настаўніцкая газета,   21.01.2020
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Працягваць справу Песняра   / Антоненкава, Вольга /

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася ХХХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя "Каласавіны", прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 60-годдзю музея. Дом Коласа падтрымлівае цесныя стасункі з НАН Беларусі. Так, першыя "Каласавіны" адбыліся ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа. Па словах дырэктара бібліятэкі Аляксандра Грушы, зроблена вельмі шмат даследаванняў не толькі па творчасці Песняра, але і па яго ролі ў развіцці нацыі. Вучоны сакратар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык таксама звярнуў увагу на духоўную сувязь паміж інстытутамі і музеем.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.11.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН